Інвестыцыі

Юрыдычная фірма «Бараўцоў і Салей»мае вялікі паспяховы вопыт комплекснага юрыдычнага суправаджэння інвестыцыйных праектаў, у тым ліку з удзелам замежных інвестараў, а таксама юрыдычнага суправаджэння асобных складнікаў вялікіх інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Беларусі. Мы прапануем наступныя юрыдычныя паслугі ў сферы інвестыцыйнай дзейнасці:

  • Правядзенне юрыдычнай экспертызы (Due Diligence) рознага роду інвестыцыйных праектаў, у тым ліку прававой экспертызы паўнамоцтваў удзельнікаў здзелкі, іх правоў на актывы (даследаванне карпаратыўных дакументаў, правоў на нерухомую маёмасць, ацэнка юрыдычных, бухгалтарскіх, падатковых рызык і інш.);
  • Распрацоўка і ўкараненне юрыдычных схем фінансавання інвестыцыйных праектаў, кансультацыі па падатковым планаванні;
  • Распрацоўка і ўвасабленне аптымальных юрыдычных мадэляў пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў;
  • Кансультаванне па выбары арганізацыйна-прававой формы, у якой аптымальна ажыццяўляць інвестыцыйны праект;
  • Юрыдычнае суправаджэнне інвестыцыйнай дзейнасці юрыдычных і фізічных асоб (рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў) на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку кансультаванне па працэдуры заключэння, і падрыхтоўка праектаў інвестыцыйных дагавораў;
  • Садзейнічанне ў перагаворным працэсе паміж удзельнікамі здзелкіадносна асноўнага інвестыцыйнага пагаднення, іншых пагадненняў, забеспячэння вяртання, механізмаў вяртання (дагаворы пазыкі, заклад і да т. п.);
  • Кансультацыі аб асаблівасцях інвеставання ў свабодных эканамічных зонах Рэспублікі Беларусь;
  • Юрыдычная (у тым ліку судовая) абарона правоў і інтарэсаў інвестараў, юрыдычная абарона аб'ектаў інвеставання;
  • Прадстаўніцтва інтарэсаў інвестараў у органах дзяржаўнай улады і органах мясцовага самакіравання па ўсіх пытаннях вядзення інвестыцыйнай дзейнасці юрыдычных і фізічных асоб (рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў) на тэрыторыі Беларусі;
  • Прадастаўленне іншых юрыдычных паслуг у сферы інвестыцыйнай дзейнасці.