Тэлекамунікацыі, IT/IP, абарона даных
Каманда Borovtsov & Salei мае значны вопыт у сферы кансультавання арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы высокіх тэхналогій. Сярод нашых кліентаў як стартапы, якія знаходзяцца ў самым пачатку свайго паспяховага шляху, так і буйныя IT-кампаніі, у тым ліку якія з'яўляюцца рэзідэнтамі Парку высокіх тэхналогій.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Borovtsov & Salei ў IT-індустрыі з'яўляюцца распрацоўка стартавага пакета для стартапаў, а таксама кансультаванне па пытаннях прыцягнення інвестыцый; суправаджэнне працэдуры атрымання статусу рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій; структураванне здзелак па прадастаўленні канверсоўных пазык, а таксама продажы бізнесу; суправаджэнне выпуску і размяшчэння ўласных токенаў (ICO); а таксама аказанне юрыдычнай падтрымкі па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці. Пры юрыдычнай падтрымцы юрыстаў Borovtsov & Salei былі здзейснены адны з найбуйнейшых M&A здзелак у галіне высокіх тэхналогій і тэлекамунікацый.
Таксама Borovtsov & Salei кансультуе кліентаў у галіне абароны персанальных даных, распрацоўвае адпаведныя дакументы і ажыццяўляе ацэнку стану мер па абароне персанальных даных у арганізацыі.