Borovtsov & Salei на семінары "Валютны дагавор: практычныя пытанні заключэння, рэгістрацыі і выканання"
28 сакавіка 2023 года партнёр Надзея Знак у якасці эксперта прыняла ўдзел у анлайн-семінары на тэму «Валютны дагавор: практычныя пытанні заключэння, рэгістрацыі і выканання», арганізаваным Адукацыйным цэнтрам «Прафесійны інтарэс». У рамках блока «Рэкамендацыі па вядзенні дагаворнай дзейнасці» разгледжаны ключавыя палажэнні аб парадку правядзення валютных аперацый, дадзены рэкамендацыі па фармулёўках умоў валютных дагавораў, а таксама па юрыдычным суправаджэнні выканання валютных дагавораў.