Каманда Borovtsov & Salei кансультавала Харвацкі Банк Рэканструкцыі і Развіцця ў пагадненні па прадастаўленні фінансавання СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» (beCloud) у рамках Пагаднення аб прадастаўленні крэдыту, накіраванага на фінансаванне экспартнага кантракту з Ericsson Nikola Tesla dd (Харватыя) на пастаўку абсталявання і праграмнага забеспячэння для стварэння адзінай сеткі сотавай мабільнай сувязі LTE ў Беларусі.
Каманда Borovtsov & Salei на чале з партнёрам Аляксандрам Бацянам і юрыстамі Мікалаям Арцем'евым і Саманам Негарешам выступаюць юрыдычным саветнікам European Bank for Reconstruction and Development (EBRD) па праекце фінансавання лесапільнага завода ў Мазырскім раёне.
2 красавіка 2019 года Borovtsov & Salei разам з Пасольствам Беларусі ў Каралеўстве Нідэрландаў прадставілі інвестыцыйныя магчымасці Беларусі для галандскай бізнес-супольнасці.
26 сакавіка 2019 cтаршы партнёр Васіль Салей і старшы юрыст Мікалай Арцем'еў, па запрашэнню Міжнароднай фінансавай карпарацыі (IFC - International Finance Corporation) прынялі ўдзел у семінары на тэму рэформ у Беларусі, накіраваных на паляпшэнне дзелавога асяроддзя.
Выданне the Chambers Europe Guide 2019 зноў пацвердзіла лідзіруючыя пазіцыі нашай фірмы на рынку па ўсіх напрамках юрыдычнай практыкі. Дадаткова, чатыры нашыя юрысты былі адзначаны ў персанальным рэйтынгу.