14 чэрвеня адвакат Надзея Знак і Аляксандр Маісеенка выступілі ў якасці спікераў на III Беларускім форуме працаўнікоў кадравай службы. Адвакаты падзяліліся судзебнай практыкай у сферы працоўнага заканадаўства і распавялі аб разгалашэнні камерцыйнай таямніцы як падставе для прыцягнення да адказнасці і звальнення.
12 чэрвеня Юлія Шуба і Саман Негареш наведалі Польска-Беларускі эканамічны форум "Добрасуседства", які праходзіў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На форуме абмяркоўваліся пытанні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, лагістыкі і развіцця інфармацыйных тэхналогій.
Borovtsov & Salei ўдзельнічала ў адным з найбуйнейшых праектаў па вывучэнню рынку і юрыдычных умоў здзелак зліцця і паглынання ў Беларусі (M&A). Даследаванне было праведзена сумеснымі намаганнямі 10 вядучых беларускіх юрыдычных фірмаў і грунтавалася на інфармацыі аб 59 здзелках M&A за апошнія 3 гады.
Міжнароднае даследчае выданне Who’s Who Legal зноў прызнала Старшага партнёра Васіля Салея адным з вядучых юрыстаў Беларусі ў галіне будаўніцтва.
Юрысты Borovtsov & Salei правялі шэраг сустрэч і падзяліліся досьведам суправаджэння інвестыцыйных праэктаў. У межах форума паміж юрыдычнай фірмай Borovtsov & Salei і Адміністрацыяй свабоднай эканамічнай зоны “Віцебск” было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве.