Borovtsov & Salei на семінары "Валютны дагавор: практычныя пытанні заключэння, рэгістрацыі і выканання"

Borovtsov & Salei на семінары "Валютны дагавор: практычныя пытанні заключэння, рэгістрацыі і выканання"

28 сакавіка 2023 года партнёр Надзея Знак у якасці эксперта прыняла ўдзел у анлайн-семінары на тэму «Валютны дагавор: практычныя пытанні заключэння, рэгістрацыі і выканання», арганізаваным Адукацыйным цэнтрам «Прафесійны інтарэс». У рамках блока «Рэкамендацыі па вядзенні дагаворнай дзейнасці» разгледжаны ключавыя палажэнні аб парадку правядзення валютных аперацый, дадзены рэкамендацыі па фармулёўках умоў валютных дагавораў, а таксама па юрыдычным суправаджэнні выканання валютных дагавораў.

 

Кітай далучаецца да Канвенцыі аб апастылі

Кітай далучаецца да Канвенцыі аб апастылі

Кітай далучаецца да Гаагскай канвенцыі, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў, што значна спросціць вядзенне бізнесу з Кітаем.

Для Кітая Канвенцыя аб апастылі набудзе моц 7 лістапада 2023 года.

Сакавік - месяц правядзення гадавых сходаў

Март – месяц проведения годовых собраний участников в хозяйственных обществах.

Годовое общее собрание участников – одно из тех, проведение которых для любого хозяйственного общества (общества с ограниченной ответственностью, общества с дополнительной ответственностью, закрытого и открытого акционерного общества) является обязательным (часть 2 ст. 36 Закона «О хозяйственных обществах»).

Мы готовы проконсультировать и оказать помощь как в подготовке документов, связанных с проведением годового общего собрания участников, так и непосредственно в его проведении.

Таварыства ўласнікаў нежылых памяшканняў: актуальныя пытанні

Цыкл публікацый ад Borovtsov & Salei на тэму "Таварыства ўласнікаў нежылых памяшканняў: актуальныя пытанні"

Старшы юрыст Ганна Скарадуліна прадстаўляе праблематыку прававога рэгулявання дзейнасці таварыстваў уласнікаў нежылых капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) і ўдзелу ў іх.

 

Сёння Borovtsov & Salei 29 гадоў!

Сёння наш 29-ты дзень нараджэння!

У жыцці чалавека гэта, як правіла, той узрост, калі адбываецца пераасэнсаванне каштоўнасцяў, прынцыпаў і арыенціраў. Гэта не пра нас. Мы жывем і працуем, выконваючы законы, грунтуючыся на прынцыпах вяршэнства права, добрасумленнасці і разумнасці, шануем кожнага нашага кліента, паважаем нашых калег, верым у сябе і ў нашу будучыню. Пакуль мы разам, гісторыя Borovtsov & Salei працягваецца!