Юрыдычнай фірме Borovtsov & Salei - 27 год!

Юрыдычная фірма Borovtsov & Salei заснавана 1 лютага 1994 года, а гэта значыць, што роўна 27 гадоў мы аказваем юрыдычную дапамогу беларускім і замежным кліентам у адпаведнасці з агульнапрызнанымі міжнароднымі стандартамі юрыдычнай прафесіі.
Гнуткасць і своечасовасць рашэнняў, што прымаюцца, строгая канфідэнцыяльнасць, высокая якасць кансультацый і індывідуальны падыход да кожнага кліента з'яўляюцца ключавымі складнікамі нашай працы, якую мы працягваем рабіць кожны дзень.
У дзень нараджэння Borovtsov & Salei сваімі ўражаннямі дзеліцца адзін з заснавальнікаў фірмы, кіруючы партнёр, адвакат Васіль Салей:
"Кожны год першае лютага - гэта дзень, калі я азіраюся назад і ўспамінаю шлях, пройдзены Borovtsov & Salei. Ацэньваючы папярэдні год, можна сказаць, што для нас, як напэўна, і для многіх беларускіх юрыстаў, год атрымаўся няпростым. Нягледзячы на гэта, з моманту заснавання і да цяперашняга часу мы застаемся вернымі прынцыпам законнасці, вяршэнства права і справядлівасці.
Вялікі дзякуй нашым кліентам, калегам і сябрам за тое, што яны праходзяць гэты шлях разам з намі! "
