Пастаяннае прадстаўніцтва: час прыняцця рашэнняў для замежных арганізацый

Замежным арганізацыям, у якіх зарэгістравана пастаяннае прадстаўніцтва (для мэт падаткаабкладання) у сувязі з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, засталося менш за месяц, каб вызначыцца з далейшым фарматам вядзення бізнесу ў Беларусі.
Замежныя арганізацыі, пастаянныя прадстаўніцтвы якіх адпавядаюць крытэрам, указаным у пунктах 3 і 4 артыкула 180 Падатковага кодэкса, у прыватнасці,
калі пастаяннае прадстаўніцтва:
аформлена як будаўнічая пляцоўка, мантажны або зборны аб’ект, або
звязана з выкананнем іншых работ і (або) аказаннем паслуг на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на працягу перыяду, што перавышае 180 дзён — бесперапынна або сумарна на працягу любога 12-месячнага перыяду —,
абавязаны не пазней за 19 мая 2025 года:
• адкрыць філіял як адасобленае падраздзяленне замежнай арганізацыі;
• стварыць самастойную юрыдычную асобу;
• ўвайсці ў склад арганізацыі, ужо зарэгістраванай на тэрыторыі Беларусі;
• або спыніць дзейнасць у парадку, вызначаным заканадаўствам.
Нагадаем: магчымасць адкрыць філіял замежнай арганізацыі з’явілася з лістапада 2024 года. Падрабязней глядзіце ў нашай публікацыі "Сустракаем: Філіял замежнай юрыдычнай асобы".
Важна: калі ў замежнай арганізацыі ёсць атэстат адпаведнасці I – IV класаў складанасці, гэта не дае аўтаматычнага права выконваць адпаведныя будаўнічыя работы або паслугі праз філіял. У такім выпадку неабходна прайсці працэдуру пераатэстацыі з пацвярджэннем адпаведнасці адасобленага падраздзялення устаноўленым кваліфікацыйным патрабаванням, уключаючы наяўнасць неабходных спецыялістаў у штаце філіяла.
Borovtsov & Salei мае значны досвед працы ў сферы прававога суправаджэння дзейнасці замежных арганізацый і аказання прававой падтрымкі пры стварэнні ў Беларусі іх адасобленых падраздзяленняў або даччыных кампаній.
Мы гатовы быць карыснымі Вам!