Персанальныя даныя: як знізіць рызыкі прыцягнення да адказнасці

Пытанне забеспячэння правамернай і празрыстай апрацоўкі персанальных даных і прыняцця мер па іх абароне цяпер з'яўляецца вельмі актуальным для ўсіх суб'ектаў як нацыянальнага, так і замежнага сегмента бізнес-адносін.
Шырокі аб'ём заканадаўчых і лакальных крыніц рэгулявання гэтых адносін, рэкамендацыйных палажэнняў рэгулятараў, актыўная дзейнасць спецыялізаванага кантрольнага органа ў сферы апрацоўкі і абароны персанальных даных - Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Рэспублікі Беларусь, важкія санкцыі за парушэнні, якія могуць прымяняцца як да юрыдычнай асобы, так і непасрэдна да фізічных асоб, якія маюць дачыненне да апрацоўкі персанальных даных, патрабуюць прафесійнага падыходу да выпрацоўкі палітыкі апрацоўкі персанальных даных і прыняцця іншых прававых, арганізацыйных і тэхнічных мер па забеспячэнні абароны персанальных даных, стварэння дакладнага выверанага алгарытму дзеянняў усіх удзельнікаў такіх адносін.
Мы маем вопыт работы па падрыхтоўцы пакета дакументаў у сферы апрацоўкі персанальных даных, праводзім экспертызу дакументаў, у тым ліку замежных арганізацый, распрацоўваем аптымальныя ланцужкі ўзаемаадносін суаператараў (аператараў - упаўнаважаных асоб) і забяспечваем іх прававое ўзаемадзеянне.
Мы прапануем Вам для азнаямлення прэзентацыю «Забеспячэнне абароны персанальных даных: «headache» ці вывераны алгарытм дзеянняў. Як знізіць рызыкі прыцягнення да адказнасці?».
«Клапоцячыся аб шчасці іншых, мы знаходзім сваё ўласнае» (Платон)
