Новы Palazzo Mall у цэнтры Мiнска
Feb 2, 2017
Каманда "Бараўцоў i Салей" на чале са старшым партнёрам Васілем Салеем аказвае комплексную прававую падтрымку замежнаму інвестару ў будаўніцтве буйнога гандлёва-забаўляльнага комплексу ў цэнтры Мінска з праектным коштам, якi перавышае 100 млн. даляраў ЗША. Нашы юрысты аказваюць непасрэдную дапамогу ў правядзенні перамоваў з Рэспублікай Беларусь, а таксама ў адносінах з падраднымі арганізацыямі і будучымі арандатарамі.
Праект гандлёвага цэнтра з'яўляецца унікальным для Рэспублікі Беларусь - у ім запрацуе першы ў краіне кінатэатр у фармаце IMAX, а таксама найбуйнейшая ў Еўропе аэрадынамічная труба.