Юрысты Borovtsov & Salei прынялі ўдзел ў Беларуска-Польскім бізнэс-форуме
Mar 27, 2019
Малодшыя юрысты Настасся Маргун і Дзмітрый Носач прынялі ўдзел ў Беларуска-Польскім бізнэс-форуме, арганізатарам якога была Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з Польскай гаспадарчай палатай.
Падчас бізнес-форуму былі разгледжаны перспектывы беларуска-польскага ўзаемадзеяння, адбыліся прэзентацыі дзелавога клімату Беларусі і Польшчы. Прадстаўнікі дзелавых колаў дзвюх краін правялі В2В-перамовы аб развіцці супрацоўніцтва ў сферах прававой падтрымкі, будаўніцтва, выкарыстання біягазавых тэхналогій, вытворчасці прадуктаў харчавання, тытунёвай прадукцыі, аўтазапчастак, мэблі, прадукцыі з чыгуну, абсталявання для перапрацоўчай харчовай прамысловасці і інш.