Вядучая юрыдычная фірма Беларусі па версіі выдання the Chambers Europe Guide 2019
7 Сакавіка 2019 выйшла новае выданне the Chambers Europe Guide 2019 ад вядучага сусветнага рэйтынгавага агенцтва Chambers and Partners.
Рэйтынг юрыдычнай фірмы
Выданне the Chambers Europe Guide 2019 зноў пацвердзіла лідзіруючыя пазіцыі нашай фірмы на рынку па ўсіх напрамках юрыдычнай практыкі:
- Карпаратыўнае права / Камерцыйная практыка
«Рэспектабельная каманда з ўстойлівай рэпутацыяй кансультавання міжнародных кліентаў. Аказваюць дапамогу па пытаннях зліцця і набыцця, стварэнню і рагістрацыі кампаній, а таксама па іншых паўсядзённых карпаратыўных пытаннях. Маюць значны вопыт у кіраванні будаўнічымі праектамі. Таксама кансультууюць по пытаннх камплаенса. База кліентаў ўключае міжнародныя кампаніі шырокага спектру галін, такіх як фінансы, IT і вытворчасць. Аглядальнікі рынка падкрэсліваюць выбітныя навыкі каманды ў перамовах, дадаючы, што юрысты «ведаюць, як узаемадзейнічаць як з заходнімі, так і з усходнімі контрагентамі, каб дамагчыся найлепшага выніку».
- Банкаўскае і фінансавае права
«Шматгадовая практыка рэгулярнай падтрымкі міжнародных крэдытораў беларускіх кампаній. Таксама фірма працуе з рэструктурызацыяй пазык на якасць пазычальнікаў. Мае практычны вопыт у аказанні фінансавых паслуг, у тым ліку ў мезанінным фінансаванні. Крыніцы прызнаюць моцную кліентаарынтаванасць каманды: «Каманда заўсёды выконвае абазначаныя тэрміны, нават вельмі кароткія. Яны даюць вельмі карысныя рэкамендацыі».
- Вырашэнне спрэчак
«Рэгулярная практыка ў сферы вырашэння спрэчак і вялікі досвед працы. Вырашае пытанні, якія тычацца спагнання даўгоў, кантрактных пытанняў і працоўных спрэчак. Таксама ўдзельнічае ў арбітражных справах. Прадстаўляе інтарэсы кліентаў прамысловай сферы, сферы IT і спажывецкіх тавараў паўсядзённага попыту (FMCG). Рынкавыя крыніцы даюць станоўчыя водгукі, якія фірма атрымлівае за дзелавую дасведчанасць і высокую якасць рэкамендацый. «Каманда здольная вельмі хутка перабудаваць стратэгію ў выпадках узнікнення непрадказальных абставін, убачыць "агульную карціну" кожнага кейса і дзейнічаць адпаведным чынам», - кажа адзін з ўражанных рэспандэнтаў».
Персаналіі
Больш за то, нашы партнёры і юрысты атрымалі высокую адзнаку своёй працы і асабліва рэкамендуюцца для ў сферы суправаджэння здзелак і вырашэння спрэчак.
Імя Васіля Салея, старшага партнёра, было ўключана ў адмысловую катэгорыю ў галіне карпаратыўнага права - "Выдатны практык". Партнёры Максім Знак і Аляксандр Бацян названы лідэрамі рынку ў галіне камерцыйнага права з дадатковым прызнаннем у галіне вырашэння спрэчак і ў галіне банкаўскага і фінансавага права адпаведна. Новым імём ў рэйтынгу стаў Ілля Салей, старшы юрыст, які быў прызнаны «юрыстам, які заслугоўвае ўвагі» ў галіне банкаўскага і фінансавага права.
Выданне the Chambers Europe Guide 2019 аб нашай камандзе:
- Васіль Салей, старшы партнёр - "Выдатны практык" (карпаратыўнае права / камерцыйная практыка)
«Васіль Салей з'яўляецца прызнаным імем на беларускім рынку, дапамагаючы кліентам вырашаць карпаратыўныя пытанні і пытанні здзелак. Крыніцы пацвярджаюць яго даўнюю рэпутацыю паважанага спецыяліста, а кліенты характарызуюць яго як "цудоўнага перамоўцу".
- Аляксандр Бацян, кіруючы партнёр (карпаратыўнае права / камерцыйная практыка, банкаўскае і фінансавае права)
«Аляксандр Бацян мае вялікі досвед кансультавання кліентаў па шырокаму спектру карпаратыўных мандатаў, у тым ліку па пытаннях рэструктурызацыі і замежных інвестыцый. Кліенты вылучаюць яго прагматычны падыход». «Аляксандр Бацян з'яўляецца паважаным юрыстам у галіне банкаўскага і фінансавага права, а таксама карпаратыўнага права, рэгулярна прадстаўляючы банкі па фінансавых аперацыях. Рынкавыя крыніцы характаразуюць яго як "вельмі моцнага юрыста"».
- Максім Знак, Кіруючы партнёр (карпаратыўнае права / камерцыйная практыка, вырашэнне спрэчак)
«Максім Знак - універсальны практык, які дапамагае кліентам з карпаратыўнымі, камерцыйнымі мандатамі, а таксама па пытаннях рынку капіталаў. Ён таксама вядомы сваім майстэрствам ў судовых працэсах». «Максіма Знака вылучаюць за тое, што ён спалучае «прававы і дзелавы падыход», а таксама апісваюць яго, як "стратэгічнага мысляра". Ён мае досвед у шырокім шэрагу спрэчак, прадстаўляючы інтарэсы кліентаў у карпаратыўных канфліктах і выпадках спагнання запазычанасці».
- Ілля Салей, старшы юрыст (Банкі і Фінансы)
«Новае імя ў рэйтынгу Іллі Салея адзначана ў якасці вельмі актыўнага члена банкаўскай і фінансавай каманды, які кансультуе сусветныя карпарацыі, банкі развіцця і прыватных інвестараў па шырокаму шэрагу пытанняў. Інтэрв'юіраваныя вылучаюць Іллю за яго "прагматычны падыход"».