Прыняты законы надзвычайнага характару
Пачатак года вызначыўся прыняццем трох законаў надзвычайнага характару ў якасці "рэагавання на існуючыя пагрозы нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь у рэжыме спецыяльных абмежавальных мер". Уступаюць у дзеянне з 17 студзеня 2023 года.
1) Закон Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2023 г. № 240-З "Аб адабранні маёмасці".
Закон дазваляе адбіраць ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь любую маёмасць (рэчы, уключаючы грошы і каштоўныя паперы, іншую маёмасць, у тым ліку маёмасныя правы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь) з уласнасці любых юрыдычных і фізічных асоб, якія прама або ўскосна знаходзяцца пад уплывам асоб з замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць "недружалюбныя дзеянні".
Рашэнне аб адабранні афармляецца эканамічным судом горада Мінска.
2) Закон Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2023 г. № 239-З "Аб пытаннях перадачы пад часовае знешняе кіраванне".
Закон дазваляе ўводзіць у дачыненні да юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь - камерцыйных арганізацый, уласнікамі маёмасці (удзельнікамі (акцыянерамі)) якіх з'яўляюцца асобы з замежных дзяржаў, часовае знешняе кіраванне па рашэннях абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў (на тэрмін да 18 месяцаў з дня прыняцця рашэння аб часовым знешнім кіраванні).
Мэтамі часовага знешняга кіравання названы "выключэнне неабгрунтаванага спынення дзейнасці камерцыйных арганізацый, прычынення ўрону іх працоўным калектывам і забеспячэнне нармальнай бясстратнай дзейнасці камерцыйных арганізацый".
Знешняму кіраўніку перадаюцца паўнамоцтвы выканаўчага органа камерцыйнай арганізацыі. Таксама яму могуць быць перададзены паўнамоцтвы і іншых органаў кіравання камерцыйнай арганізацыі, за выключэннем паўнамоцтваў па прыняцці рашэння аб рэарганізацыі або ліквідацыі камерцыйнай арганізацыі.
Здзяйсненне буйных здзелак і здзелак, у здзяйсненні якіх маецца зацікаўленасць афіляваных асоб, эмісія (выдача) каштоўных папер камерцыйнай арганізацыі ажыццяўляюцца знешнім кіраўніком з папярэдняй пісьмовай згоды абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.
З дня ўвядзення часовага знешняга кіравання паўнамоцтвы органаў кіравання камерцыйнай арганізацыі, прыпыняюцца. Работнікі гэтых органаў па патрабаванні абласнога, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў адхіляюцца ад працы.
3) Закон Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2023 г. № 241-З "Аб абмежаванні выключных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці".
Закон легалізуе так званы паралельны імпарт, г.зн. дапускае ўвоз на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне ў грамадзянскі абарот без згоды (дазволу) праваўладальнікаў з замежных дзяржаў, у тым ліку якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні, тавараў, у якіх прыменены (утрымоўваюцца, уключаны) аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, калі такія тавары ўключаны ў пералікі тавараў (груп тавараў), якія з'яўляюцца істотна важнымі для ўнутранага рынку. Пералікі зацвярджаюцца дзяржаўнымі органамі, ўпаўнаважанымі Саветам Міністраў.
Пасля ўключэння ў названы пералік адпаведны аб'ект інтэлектуальнай уласнасці выключаецца з нацыянальнага мытнага рэестра аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці па рашэнню Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Пры гэтым для выкарыстання без згоды (дазволу) праваўладальнікаў аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці дастаткова правамернага ўвядзення названых тавараў (груп тавараў) у грамадзянскі абарот на тэрыторыі любой дзяржавы непасрэдна праваўладальнікамі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці або іншымі асобамі з іх згоды (дазволу). Тавар лічыцца уведзеным у грамадзянскі абарот правамерна, пакуль не ўсталявана іншае.