Borovtsov & Salei прыняла ўдзел у праэкце "Даследаванне ключавых умоў здзелак зліцця і паглынання ў Беларусі"

Borovtsov & Salei ўдзельнічала ў адным з найбуйнейшых праектаў па вывучэнню рынку і юрыдычных умоў здзелак зліцця і паглынання ў Беларусі (M&A). Даследаванне было праведзена сумеснымі намаганнямі 10 вядучых беларускіх юрыдычных фірмаў і грунтавалася на інфармацыі аб 59 здзелках M&A за апошнія 3 гады.
У працэсе даследавання ўдзельнікі сабралі і прааналізавалі інфармацыю аб найбольш значных здзелках па набыцці бізнесу ў Беларусі, завершаных у перыяд са студзеня 2016 па снежань 2018 года. Агульная сума здзелкі, якая падлягае аналізу ў рамках даследавання, павінна была перавышаць 500 000 еўра ў эквіваленце на дату закрыцця (дату пераходу кантролю над набываемым бізнэсам). У дачыненні да кожнай з здзелак удзельнікі далі адказы на 84 пытанні, якія ахопліваюць розныя юрыдычныя і арганізацыйныя аспекты яе заключэння. Дэталёвы аналіз сабранай інфармацыі дазволіў аб'яднаць вопыт рэалізацыі найбуйнейшых M&A праэктаў у краіне і вызначыць найбольш распаўсюджаныя практыкі выкарыстання розных прававых механізмаў, у тым ліку міжнародных, пры складанні дагавораў па набыцці бізнесу. Атрыманыя дадзеныя таксама могуць паслужыць базай для аналізу тэндэнцый развіцця рынку M&A ў Беларусі.
Запмпаваць вынікі даследавання можна тут (на англійскай мове).
Borovtsov & Salei дзякуе ўсім юрыдычным фірмам, якія прынялі ўдзел у даследаванні.
