Borovtsov & Salei выступіла партнёрам конкурсу *Seedstars
Sep 30, 2019

22 верасня завяршыўся міжнародны конкурс стартапаў Seedstars. Юрыдычная фірма Borovtsov & Salei выступіла партнёрам конкурсу і прыняла актыўны ўдзел у праграме мерапрыемстваў.
У пятніцу, 20 верасня, старшы юрыст Мікалай Арцем'еў і юрыст Саман Негарэш падзяліліся сваім вопытам і расказалi пра юрыдычныя аспекты, на якія варта звяртаць увагу стартапам пры падрыхтоўцы да прыцягнення інвестыцый.
А ўжо ў нядзелю, 22 верасня, партнёры Borovtsov & Salei на чале з Васілём Салеем і Максімам Знакам прынялі ўдзел ва ўзнагароджанні лепшых стартапов конкурсу. Пераможцам стаў праект Skinive. Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!



